Беларуская Служба

Польшча дапаможа Украніе ў здабычы ўласнага газу

09.12.2019 14:04
«Польская нафтагазавая кампанія» і «Украінскія энергетычныя рэсурсы» будуць супрацоўнічаць у галіне разведкі і здабычы вуглевадародаў у заходняй Украіне.
    PGNiG ( ), - PGNiG   ()        . .
Старшыня праўлення Пётр Возняк PGNiG (у цэнтры), віцэ-прэзідэнт PGNiG Мацей Возняк (злева) і кіраўнік партнёр "Энергетычных рэсурсаў Украіны" Дэйл В. Пэры.PAP/Marcin Obara

«Польская нафтагазавая кампанія» (PGNiG) і «Украінскія энергетычныя рэсурсы» (ERU) падпісалі дамову аб супрацоўніцтве ў галіне разведкі і здабычы вуглевадародаў.

На цырымоніі падпісання дакументаў прысутнічаў кіраўнік Кабінета прэзідэнта Польшчы Кшыштаф Шчэрскі, які адзначыў, што дзякуючы дадзенай дамове Польшча становіцца актыўным гульцом на газавым рынку ў рэгіёне Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Шчэрскі ў прыватнасці заявіў, што цягам апошніх некалькіх гадоў Польшча здабыла сабе энергетычную бяспеку, а зара ў стане нават быць донарам энергетычнай бяспекі для іншых дзяржаў.

У сваю чаргу, намеснік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Пшыдач адзначыў, што падпісанне пагаднення паміж польскім і ўкраінскім канцэрнамі стала магчымым дзякуючы паляпшэнню польска-ўкраінскіх адносінаў.

Паводле падпісанага пагаднення, «Польская нафтагазавая кампанія» і «Украінскія энергетычныя рэсурсы» будуць супрацоўнічаць у галіне разведкі і здабычы вуглевадародаў у заходняй частцы Украіны, на мяжы з Польшчай.

паводле energetyka24.com/эж