Беларуская Служба

Польшчы не пагражае глыбокае запавольванне гаспадарчага росту

06.01.2020 15:48
Аднак у 2020 годзе рост польскай гаспадаркі ўсё ж такі запаволіцца.
.
.pixabay

Пра гэта піша інтэрнэт-партал niezalezna.pl, спасылаючыся на экспертаў Польскага эканамічнага інстытуту. Аўтары парталу пераконваюць, што ў 2020 годзе польскай эканоміцы не пагражае крызіс, а дзяржаўныя фінансы будуць стабільныя.
Аднак, у 2020 годзе рост польскай гаспадаркі ўсё ж такі запаволіцца. Калі яшчэ ў 2018 годзе яна падрасла на 5% ВУП, то сёлета гэты паказнік не перакрочыць адзнакі ў 3,5%.

Нягледзячы на запавольванне, Польшча па ранейшаму застанецца адной з тых краінаў Еўрапейскага Звязу, чые эканомікі штогод добра падрастаюць. Падлічана, што сярэдні рост ВУП па ЕЗ сёлета дасягне 2,1%, то-бок значна менш чым рост польскай гаспадаркі.

niezależna.pl/эж

30-годдзе шокавай тэрапіі - ці можна было правесці рэформы лепш, менш балюча для грамадства?

02.01.2020 15:23
Дзякуючы плану Бальцэровіча польская эканоміка была перастаўленая з рэек сацыялістычнага планавання на рэйкі цалкам капіталістычнага рынку.