Паводле звестак Ведамства па справах сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі, у снежні мінулага года ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя ў Польшчы склаў 5,2%.
Гэта азначае, што ў параўнанні з папярэднім месяцам ён павялічыўся на 0,1%. Тым ня менш узровень беспрацоўя ў канцы 2019 года быў на 0,6% ніжэйшы, чым у канцы 2018 года, - адзначыла міністр Марлена Малёнг (Marlena Maląg).
-Узровень беспрацоўя крыху павысіўся і цяпер складае 5,2%. Аднак, гэта надалей найніжэйшае беспрацоўе, зафіксаванае ў Польшчы ў снежні цягам апошніх 30 гадоў. Вядома ў зімовыя месяцы ёсць менш сезоннай працы. Беспрацоўе меншае таксама, калі параўнаць паказчыкі са снежня 2018 і снежня 2019 гадоў. У канцы снежня 2019 году без працы ў Польшчы заставаліся 867 тысяч чалавек.
Павелічэнне ўзроўню беспрацоўя ў снежні 2019 года ў параўнанні з лістападам таго ж годa адбылося ў 12 ваяводствах і склала ад 0,1 да 0,3 адсотка.
Самы нізкі ўзровень беспрацоўя па-ранейшаму фіксуецца ў Вялікапольскім ваяводстве - 2,8%, а самы высокі ў Вармінска-Мазурскім - 9%.
аз