Беларуская Служба

Палякі масава адгукнуліся на жахлівы памер стыхійнага бедства ў Аўстраліі

09.01.2020 15:16
Пасол Аўстраліі падзякаваў палякам за падтрымку ў сувязі з пажарамі, якія знішчаюць вялікія тэрыторыі “чырвонага кантынента”.
         .
Палякі масава адгукнуліся на жахлівы памер стыхійнага бедства ў Аўстраліі.PAP/EPA/DAVID MARIUZ

Пасол Аўстраліі падзякаваў палякам за падтрымку ў сувязі з пажарамі, якія ўжо некалькі месяцаў знішчаюць вялікія тэрыторыі “чырвонага кантынента”. Лойд Бродрык паведаміў Польскаму радыё, што палякі масава адгукнуліся на жахлівы памер стыхійнага бедства ў Аўстраліі. Некаторыя з іх выказалі нават гатоўнасць стаць пажарнікам-добраахвотнікам у Аўстраліі.

- Гэта паказвае моцную дружбу паміж Польшчай і Аўстраліяй не толькі на ўрадавым узроўні, але і паміж народамі. Нас вельмі ўзрушыла вялікая колькасць паведамленняў са словамі падтрымкі. Людзі могуць дапамагчы Аўстраліі розным чынам. Мы рэкамендуем наведаць нашую старонку на Фэйсбуку або сайт пасольства. Там змешчаныя назвы арганізацый з усёй Аўстраліі, якія прымаюць ахвяраванні ў сувязі з пажарамі.

Па дадзеных урада Канберы, да гэтай пары агонь знішчыў больш за 2 тысячы дамоў, 27 чалавек загінулі. Апрача таго, згарэла амаль 10 мільёнаў гектараў зялёных тэрыторыяў, што прычынілася да гібелі каля мільярда жывёл.

У аўторак польскі прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі прапанаваў прэм'ер-міністру Аўстраліі дапамогу ў барацьбе з пажарамі. Скот Морысан падзякаваў за словы падтрымкі з боку Польшчы, між іншым, у Твітары.

аз