Беларуская Служба

Кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы: Адкрытай вайны на Блізкім Усходзе не будзе

11.01.2020 11:20
Павел Солях лічыць, што Іран хутка прызнаўся ў збіцці самалёта, паколькі цяпер ён не зацікаўлены ў абвастрэнні канфлікту з ЗША.
       ( ).
Кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы Павел Солях (у сярэдзіне).PAP/Mateusz Marek

Кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы лічыць, што канфлікт на Блізкім Усходзе не ператворыцца ў адкрытую вайну. Паводле Паўла Соляха (Paweł Soloch), маштабны ўзброены канфлікт паміж Іранам і ЗША „як мінімум прыпынены”.

- Іран даволі хутка прызнаўся ў памылковым збіцці ўкраінскага самалёта – жудаснай трагедыі. Гэта сведчыць пра тое, што ў дадзеным моманце Іран не зацікаўлены ў працягванні ўзброеных сутыкненняў з ЗША.

Кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі падкрэсліў, што прысутнасць і дзейнасць польскіх жаўнераў на Блізкім Усходзе, а таксама палітычныя рашэнні Польшчы адносна сітуацыі ў рэгіёне залежаць ад пазіцыі НАТА.

- Польшча прысутнічае на Блізкім Усходзе як член НАТА. Гэта альянс прымае рашэнні наконт прысутнасці і ваеннага заангажавання сваіх войскаў. Польшча дзейнічае ў рамках палітыкі Паўночнаатлантычнага альянсу. Мы не прымаем у такіх справах ніякіх індывідуальных рашэнняў.

У апошнюю сераду самалёт украінскай авіякампаніі МАУ разбіўся неўзабаве пасля старту з аэрапорта ў Тэгеране. Загінулі ўсе прысутныя на борце машыны, то бок 176 чалавек. Сёння раніцай Іран прызнаў, што машына была памылкова збіта іранскімі сіламі супрацьпаветранай абароны.

аз