Кіраўнік польскага ўраду Матэвуш Маравецкі заявіў, што «зялёная рэвалюцыя» і «рэвалюцыя лічбы» – гэта галоўны выклікі для польскай гаспадаркі ў бліжэйшыя гады.
Прэм’ер-мінсір Польшчы Матэвуш Маравецкі гаварыў пра гэта на навагодняй сустрэчы падкарпацкага аддзялення кіроўнай права-кансерватыўнай партыі «Права і справядлівасць», якая адбывалася ў Жэшуве:
-Ад таго, як адкажа Польшча на гэтыя дзве рэвалюцыі, якія ўжо апанавалі ўвесь свет, залежыць поспех нашай гаспадаркі ў бліжэйшыя 10-20 гадоў. Магчыма нават на даўжэйшы тэрмін, калі зазірнуць у прышласць.
Матэвуш Маравецкі ўдакладніў, што польскі ўрад паставіў сабе на бліжэйшы тэрміны і будучыя 10 гадоў амбітныя мэты. Прэм’ер падкрэсліў, што Польшчу чакае «спаборніцтва за лепшую і справядлівую гаспадарку».
IAR/эж