Беларуская Служба

Польшча асуджае затрыманне пасла Вялікабрытаніі ў Іране

13.01.2020 10:03
Роб Макер быў арыштаваны ў суботу нібыта за ўдзел у несанкцыянаванай дэманстрацыі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:jhusemannde/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польшча рашуча асуджае затрыманне брытанскага амбасадара ў Іране, заявіла Міністэрства замежных спраў краіны. Роб Макер быў арыштаваны ў суботу нібыта за ўдзел у несанкцыянаванай дэманстрацыі.

„Асабістая недатыкальнасць дыпламата - адзін з найстарэйшых прынцыпаў, датычных адносін паміж дзяржавамі, пацверджаных Венскай канвенцыяй 1961 года. Дыпламат не можа быць арыштаваны або ўтрымліваны пад вартай у любой форме”, - чытаем у заяве польскага МЗС у Твітары.

Раней пратэстанты, якія сабраліся каля будынка пасольства Вялікабрытаніі ў Тэгеране, спалілі брытанскі сцяг. Каля 200 удзельнікаў акцыі спявалі „Смерць Вялікабрытаніі”.

У Тэгеране ўжо другі дзень працягваюцца антыўрадавыя пратэсты. Яны пачаліся пасля таго, як Іран пацвердзіў, што іранская армія памылкова збіла ўкраінскі пасажырскі самалёт, які ляцеў з Тэгерана ў Кіеў.

аз