Еўрадэпутат і былы міністр замежных спраў Польшчы, а таксама былы пасол Польшчы ў Іране Вітальд Вашчыкоўскі (Witold Waszczykowski) нагадаў, што тэгеранска-вашынгтонскі канфлікт мае доўгую гісторыю.
Да яго абвастрэння дайшло на пачатку гэтага года, калі, сярод іншага, амбасада ЗША ў Багдадзе стала аб'ектам нападу, а ўплывовы іранскi генерал Касем Сулеймані быў забіты амерыканцамі.
Вітальд Вашчыкоўскі лічыць, што станоўчыя рашэнні ЗША на Блізкім Усходзе апраўданыя.
- Напружанне вa іранска-амерыканскіх адносінаx назіраецца ўжо амаль 40 гадоў, то бок з моманту, калі ў 1980 годзе іранцы напалі на амерыканскую амбасаду і на 444 дні захапілі 50 яе супрацоўнікаў. Аднак рэакцыя ЗША, гэта не толькі досвед Тэгерна, але таксама нападу на амерыканскае консульства ў Бенгазіі ў 2012 годзе.
Рашэнне аб забіцці генерала прыняў асабіста Дональд Трамп. Белы дом тлумачыць, што паводле разведкі Касем Сулеймані планаваў тэрарыстычныя акты ў дыпламатычных прадстаўніцтвах ЗША.
Адказам на смерць генерала быў іранскі абстрэл дзвюх амерыканскіх ваенных базаў у Іраку.
аз