Беларуская Служба

Аэрамабільныя войскі Польшчы атрымалі новае ўзбраенне

15.01.2020 11:45
Новыя аэрамабільныя пазашляхавікі будуць выпрабаваныя ўжо падчас вучэнняў НАТА Defender Europe («Абаронца Еўропы»).       
.
М. Блашчак і новыя аэрамабільныя пазашляхавікі PAP/Jacek Bednarczyk

Міністр нацыянальнай абаронны Мар'юш Блашчак перадаў 15 спецаўтамабіляў жаўнерам 6-й Паветрана-дэсантнай брыгады. Лёгкія браніраваныя пазадарожнікі, створаныя, паводле адмысловай замовы, могуць транспартавацца верталётамі або скідвацца на парашуце з транспартных самалётаў.

Падчас адмысловай ўрачыстасці прыняцця на ўзбраення міністр абароны Марʼюш Блашчак падкрэсліў, што новая тэхніка дазволіць аператыўна падтрымліваць іншыя адзінак бронетанкавых войскаў:

-Вельмі важна, каб польскае войска мела на ўзбраенне новае абсталяванне. І менавіта так адбываецца ў выпадку 6-й Брыгады. Апроч аэрамабільных аўтамабіляў, сёння мы распачынаем дзейнасць базы абслугі парашутаў.

Апроч гэтага міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марʼюш Блашчак паведаміў, што новыя аэрамабільныя пазашляхавікі будуць выпрабаваныя ўжо падчас вучэнняў НАТА Defender Europe («Абаронца Еўропы»).       

IAR/эж