Беларуская Служба

Штучны інтэлект стане на варту польска-украінскай мяжы

15.01.2020 12:27
 Гэта будзе самы доўгі адрэзак абсталяваны сістэмай вартавання штучным інтэлектам.
.
.fot. M. Falkowski

Сістэма штучна інтэлекту будзе маніторыць падкарпацкі адрэзак дзяржаўнай мяжы Польшчы з Украінай. Памежная служба Польшчы заінвестуе на абсталяванне адпаведнай сістэмай адрэзку дзяржаўнай мяжы Медыка – Карчова 22 мільёны злотых (прыкладна 5 мільёнаў еўра).

Камендант Бешчадскага аддзелу Памежнай службы генерал Роберт Рогаз (Robert Rogoz) паведаміў, што гэта будзе самы доўгі адрэзак абсталяваны сістэмай вартавання штучным інтэлектам:

-На падставе працы 200 камер, пры падтрымцы адпаведных камп'ютарнай сістэмаў мы ствараем пэўны «бар’ер». Дадзены «бар’ер» не будзе бачны для таго чалавека, які ўваходзіць у памежную зону. Аднак кожны ўваход у падкантрольную гэтай сістэме зону будзе аўтаматычна выклікаць баявую трывогу.

Генерал Рогаз удакладніў, што новая сістэма варты на дадзеным участку польска-украінскай мяжы зменіць спосаб кіравання аховай мяжы. Штучны інтэлект распачне працу ўжо ў будучым годзе.

IAR/эж