Беларуская Служба

Польшча яшчэ ў гэтым месяцы падпіша дамову аб пакупцы F-35

16.01.2020 10:41
Пра гэта на хвалі Польскага радыё сказаў міністр абароны Марыюш Блашчак.
Марыюш Блашчак PAP/Jacek Bednarczyk

Пра гэта на хвалі Польскага радыё сказаў міністр абароны Марыюш Блашчак:

– Мы ўжо завершылі перамовы ў справе пакупкі F-35 і засталіся толькі дробныя працэдуры.

Заключэнне дамовы на самалёты пятага пакалення, падводныя лодкі для ваеннай флоту і стварэнне Агенцтва па ўзбраенні – гэта самыя важныя планы Міністэрства абароны на новы год.

Міністр Блашчак сказаў, што яшчэ ў студзені Польшча падпіша дамову з ЗША аб пакупцы 32 самых сучасных самалётаў у свеце. – Польшча ўваходзіць у лік лідараў НАТА, дзякуючы прызначэнню 2% ВУП на абарону. Таму паяўляецца сучасная тэхніка, павялічваецца лічэбнасць войска. Адносіны з ЗША з’яўляюцца надзвычай важныя. Яны маюць самую моцную армію свету і з’яўляюцца лідарамі НАТА. Іх прысутнасць у Польшчы адпужвае магчымага агрэсара, – сцвердзіў Блашчак.

ав