Беларуская Служба

Эвакуяваныя з КНР палякі вяртаюцца на радзіму

02.02.2020 12:19
Міністр аховы здароўя Лукаш Шумоўскі паведаміў, што пасля вяртання дадому ўсе палякі будуць рупліва абследаваныя на наяўнасць каронавіруса.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePAP/EPA/YONHAP

Міністр аховы здароўя Польшчы Лукаш Шумоўскі (Łukasz Szumowski) паведаміў, што самалёт з 30 грамадзянамі Польшчы прыбывае з Кітаю ў Францыю, а ўжо адтуль эвакуяваныя будуць дастаўлены ва Уроцлаў.

Міністр аховы здароўя Лукаш Шумоўскі паведаміў, што пасля вяртання дадому ўсе палякі будуць рупліва абследаваныя на наяўнасць каронавіруса:

-На іх ужо чакае адпаведны медычны персанал. На дадзены момант у Польшчы маем дзве лабараторыі, якія выконваюць генетычныя даследаванні такога кшталту.

Палякі эвакуяваныя з Кітаю прыбудуць на радзіму позна ўвечары ў нядзелю, 2 лютага. Міністр аховы здароўя падзякаваў польскаму МЗС за дапамогу пры правядзенні складанай аперацыі па эвакуацыі польскіх грамадзянаў з эпіцэнтру распаўсюджванне кронавірусу ў КНР.

IAR/эж