Роберт Бедрань (Robert Biedroń) кандыдат «Левых сілаў» на пасаду прэзідэнта Польшчы пераконваў у тым, што адмова ад імпарту расійскага вугалю стане першым крокам да чыстага паветра ў краіне. Пра гэта Роберт Бедрань заявіў падчас перадвыбарчай сустрэчы ў сталіцы Сілезіі горадзе Катавіцы:
-Гэта будзе пачатак. Расійскі вугаль мае надзвычай кепскую якасць, ён перашкаджае польскай эканоміцы. Вы, сілезцы, пра гэта ведаеце!
Падчас агітацыі ў горадзе Катавіцы Робер Бедрань сярод іншага заявіў аб падтрымцы для мясцовага сілезскай мовы і паабяцаў дапамагчы шахцёрам падчас энергетычнай трансфармацыі.
Прэзідэнцкія выбары ў Польшчы пройдуць у траўні.
IAR/эж