Палякі, эвакуіраваныя з Ухані, адчуваюць сябе добра – паінфармавалі на прэс-канферэнцыі ва Уроцлаве. Вынікі аналізаў на наяўнасць каронавіруса будуць вядомыя сама рана заўтра вечарам.
Трыццаць палякаў, эвакуіраваных з Кітая, у нядзелю позна вечарам былі прынятыя ў вайсковым шпіталі ва Уроцлаве. Лекар Артур Ліпчынскі паінфармаваў, што ўсе прынятыя ў шпіталі пацыенты адчуваюць сябе добра, у нікога не сцверджаныя сімптомы хваробы:
- Ноч прайшла спакойна. Раніцай адбыўся абход медсёстраў. Усіх абследавалі лекары. У абследаваных не сцверджаны тэмпература, кашаль, панос. У нікога не сцверджана паталагічных змяненняў.
Колькасць смяротных ахвяр каронавірусу ў Кітаі вырасла да 361. Інфіцыраваных – больш за 17 тысяч.
ав