Беларуская Служба

У Польшчы ўзнікне Інстытут спадчыны нацыянальнай думкі

03.02.2020 15:17
Ён атрымаў імя Романа Дмоўскага і Ігнацы Яна Падарэўскага.
Пётр Глінскі і Ян ЖарынPAP/Mateusz Marek

У Польшчы ўзнікне Інстытут спадчыны нацыянальнай думкі імя Романа Дмоўскага і Ігнацы Яна Падарэўскага (Instytut Dziedzictwa Myśli Narodowej imienia Romana Dmowskiego i Ignacego Jana Paderewskiego). Падчас прэс-канферэнцыі віцэ-прэм’ер і міністр культуры і нацыянальнай спадчыны Пётр Глінскі паінфармаваў, што дырэктарам інстытуту прызначаны сенатар, гісторык, прафесар Ян Жарын.

Міністр Глінскі патлумачыў, што інстытут павінен стаць прасторай аналізу думкі нацыянальнага руху:

- Гэта фрагмент польскай палітычнай, інтэлектуальнай, грамадскай спадчыны. Паводле нас, дзяржава павінна пра гэтую спадчыну паклапаціцца, ствараючы ўстанову адукацыйна-навукова-папулярызацыйнага характару. Галоўнай мэтай інстытуту з’яўляецца вывучэнне спадчыны, розных плыняў нацыянальнай думкі, яе прадстаўнікамі, гісторыі нацыянальнага руху.

Бюджэт інстытуту запланаваны на 1,5 млн злотых (357 тысяч еўра), а афіцыйная дзейнасць распачнецца ў лютым.

ав