Беларуская Служба

Зарэгістраваныя сто новых магілаў сілезскіх паўстанцаў

05.02.2020 11:39
Стварэнне базы магілаў сілезскіх паўстанцаў павінна затрымаць руйнаванне месцаў спачынку нацыянальных герояў.
.
.Pixabay.com

Цягам некалькіх месяцаў Інстытут нацыянальнай памяці Польшчы знайшоў  і ўнёс у адпаведную базу дадзеных сто дагэтуль невядомых магілаў сілезскіх паўстанцаў. У кастрычніку мінулага года з нагоды 100-й гадавіны І Сілезскага паўстання распачалася акцыя Інстытуту нацыянальнай памяці «Выратуем магілы ад забыцця», вынікам якой і стала выяўленне новы магілаў сілезскіх паўстанцаў.

Кіраўнік Інстытуту нацыянальнай памяці Яраслаў Шарэк (Jarosław Szarek) заявіў, што магілы герояў будуць пад спецыяльным наглядам:

- Інстытут нацыянальнай памяці робіць многае, каб гэта памяць прыдбала агульнапольскія рысы. Мы цешымся вынікамі акцыі.

Стварэнне базы магілаў сілезскіх паўстанцаў павінна затрымаць руйнаванне месцаў спачынку нацыянальных герояў. Збор дадзеных аб магілах удзельнікаў Сілезскіх паўстанняў працягваецца. Дадзеную інфармацыю збірае аддзел Інстытуту нацыянальнай памяці ў сталіцы Сілезіі горадзе Катавіцы.

IAR/эж