Беларуская Служба

Перамовы аб будаўніцтве АЭС у Польшчы паскараюцца

05.02.2020 12:18
Запуск атамнай электрастанцыі ў Польшчы адбудзецца цягам дзесяцігоддзя пасля пачатку яе будовы.
Piotr Mller, rzecznik rządu
Piotr Müller, rzecznik rządutwitter.com/PremierRP

ЗША, Японія і Францыя – гэта краіны, з якімі Польшча вядзе перамовы па пытанню пабудовы ў краіне атамнай электрастанцыі.

Прэсавы сакратар урада Польшчы Пётр Мюлер (Piotr Müller) у адной з праграм Польскага тэлебачання заявіў, што перамовы прыспяшаюцца, рашэнне аб выбары тэхналогіі будаўніцтва АЭС будзе прынята ў хуткім часе:

-Думаю, што гэта адбудзецца сёлета або ў будучым годзе. Няма чаго чакаць, перамовы прыспяшаюцца. Прэм’ер Маравецкі загадаў асобным міністрам, каб сёлета тыя паскорылі перамовы з замежнымі дзяржавамі.

Пётр Мюлер дадаў, што запуск атамнай электрастанцыі ў Польшчы, адбудзецца цягам дзесяцігоддзя пасля пачатку яе будовы. На гэтым этапе ўрад павінен выбраць, які тып рэактараў будзе выкарыстаны ў польскай АЭС: малы або буйны. Таму, паводле прэс-сакратара польскага ўраду, пакуль рана гаварыць аб месцазнаходжанні будучай АЭС.

IAR/эж