Штаб пратэстаў і забастовак, які аб’ядноўвае розныя калектывы ўсіх прадпрыемстваў Польскай горназдабываючай групы, распрацаваў дакладны план дзеянняў. Пра гэта заявіў старшыя прафсаюзу «Салідарнасць» Польскай гроназдабываючай групы Багуслаў Гутэк (Bogusław Hutek):
-17 лютага 2020 года мы праводзім папераджальны страйк на ўсіх прадпрыемствах і шахтах Польскай горназдабываючай групы. Ужо 25 лютага мы праводзім рэферэндум па пытанні правядзення маштабнага страйку, а ўжо 28 лютага праводзім маніфестацыю ў Варшаве.
На прадпрыемствах і шахтах Польскай горназдабываючай групы, пачынаючы з 31 студзеня, распачалася падрыхтоўка да забастоўкі. Рабочыя аб’яднання дамагаюцца выплаты 14 заробку за 2019 год і павышэння заробкаў у гэтым годзе.
IAR/эж