Перад гэтым кіраўнік польскага ўраду размаўляў са старшынёй Еўракамісіі Урсулай вон дэр Ляен.
Польшча лічыць, што нельга зменшыць сродкі на палітыку ўраўнаважанага развіцця і на сельскую гаспадарку. Падчас гэтых сустрэч Матэвуш Маравецкі падкрэсліў, што новыя цэлі ў бюджэце, як міграцыйная і абаронная палітыка, павінны мець новыя крыніцы фінансавання:
- Гэтыя палітыкі мы падтрымліваем, але засцерагаючы, што гэта не можа адбывацца коштам гэтак званых трактатных палітык. Ключом хуткага завяршэння перамоваў з’яўляецца выпрацаванне добрага кампрамісу вакол новых уласных сродкаў. Тут Польшча адкрытая, эластычная, мы напэўна будзем адыгрываць канструктыўную ролю ў выпрацаванні канчатковай дамовы ў справе бюджэту ЕЗ.
Сярод крыніц фінансавання бюджэту ЕЗ польскі прэм’ер назваў гэтак званую пластыкавую аплату, то бок аплату за працу вялікіх міжнародных карпарацый на адзіным еўрапейскім рынку.
ав