У выніку штуршка ў шахце Рудна ў Пальковіцах (Ніжняя Сілезія) загінуў 35-гадовы шахцёр, бацька дваіх дзяцей. Раней ратаўнікі знайшлі чатырох іншых гарнякоў. Трое з іх лёгка параненыя, у чацвёртага – траўма галавы і паламаная нага.
З пятніцы па панядзелак ва ўсіх шахтах краіны - жалоба. Паводле ўступнай інфармацыі, прычынай штуршку стаў некатраляваны рух каменнай масы.
ав