Беларуская Служба

У выніку штуршка ў шахце Рудна загінуў 35-гадовы шахцёр

07.02.2020 17:06
Паводле ўступнай інфармацыі, прычынай штуршку стаў некатраляваны рух каменнай масы.
Аўдыё

У выніку штуршка ў шахце Рудна ў Пальковіцах (Ніжняя Сілезія) загінуў 35-гадовы шахцёр, бацька дваіх дзяцей. Раней ратаўнікі знайшлі чатырох іншых гарнякоў. Трое з іх лёгка параненыя, у чацвёртага – траўма галавы і паламаная нага.

З пятніцы па панядзелак ва ўсіх шахтах краіны - жалоба. Паводле ўступнай інфармацыі, прычынай штуршку стаў некатраляваны рух каменнай масы.

ав