Беларуская Служба

У Польшчы стартуе ўрадавая праграма «Сто кальцавых»

08.02.2020 14:39
Вартасць урадавага інфраструктурнага праекту дасягне 28 мільярдаў злотых (прыкладна 6,5 мільярдаў еўра). 
.
А. Адамчык прадстаўляе праграму "Сто кальцавых"PAP/Tomasz Gzell

Міністр інфраструктуры Польшчы Анджэй Адамчык (Andrzej Adamczyk) заявіў, што праграма «Сто кальцавых» ужо падрыхтаваная, а зараз распачынаецца фаза яе выканання. Палітык удакладніў, што вартасць урадавага інфраструктурнага праекту дасягне 28 мільярдаў злотых (прыкладна 6,5 мільярдаў еўра). Праграма «Сто кальцавых» разлічана на 2020-2030 гады.

Міністр інфраструктуры Анджэй Адамчык звярнуў увагу на тое, што дзякуючы будове новых кальцавых аўтадарог, трафік будзе пераразмеркаваны з населеных пунктаў у ваколіцы, што павысіць бяспеку дарожнага руху:

- Палякі маюць права жыць у мясцовасцях, у якіх няма камунікацыйных затораў, праславутых коркаў, у якіх выхлапы не забруджваюць паветра. І нарэшце, у якіх няма неверагодна шуму.

У Міністэрстве інфраструктуры звярнулі ўвагу на тое, што будаўніцтва кальцавых аўтадарог адкрывае новы гаспадарчы патэнцыял абранага рэгіёну. Поўны спіс ста новых кальцавых хутка з’явіцца на адпаведным інтэрнэт-партале 100obwodnic.pl.      

IAR/эж