Беларуская Служба

Лідар «Грамадзянскай платформы» лічыць неабходным супрацоўніцтва апазіцыйных сілаў

08.02.2020 15:37
Падчас пасяджэнне Нацыянальнай рады «Грамадзянскай платформы» Борыс Будка пераконваў, што вялікія змены пачынаюцца з малых рэчаў.
Borys Budka
Borys BudkaPAP/Andrzej Grygiel

Новы лідар самай буйной апазіцыйнай партыі ў Польшчы «Грамадзянскай платформы» Борыс Будка (Borys Budka) пераконваў, што вялікія змены пачынаюцца з малых рэчаў. Падчас пасяджэнне Нацыянальнай рады «Грамадзянскай платформы» Борыс Будка звярнуў увагу на неабходнасць супрацоўніцтва розных апазіцыйных сілаў:

-Змены распачалі з саміх сябе. Змены распачалі, даючы «Платформе» новую энергію. Аднак, мы далі вам змены ўжо раней – стварылі «Грамадзянскую кааліцыю» і «Еўрапейскую кааліцыю». Мы паказалі, што можам дзейнічаць разам.

Кіраўнік «Грамадзянскай платформа» Борыс Будка нагадаў, што 19 гадоў таму, партыя паўставала, грунтуючыся на «вялікай» ідэі, – «ідэі, якая аб'яднала кансерватараў-лібералаў, прадпрымальнікаў і мясцовую ўладу, абʼяднала ўсіх нас».

IAR/эж