Беларуская Служба

Прыхільнікі ўрада падтрымалі судовую рэформу на вуліцах Варшавы

08.02.2020 15:30
Аднак начная частка польскага грамадства лічаць цяперашнюю судовую рэформу небяспечнай, паколькі яна негатыўна ўплывае на вяршэнства права.
Удзельнікі дэманстрацыі ў падтрымку ўрадавай рэформы судовай сістэмы каля будынка Канстытуцыйнага суда ў ВаршавеFoto: PAP/Wojciech Olkuśnik

«Каста баста!» і «Абараняйма суверэнітэт Польшчы!» – менавіта пад такімі лозунгамі прайшла праўрадавая дэманстрацыя ў падтрымку рэформы судовай улады ў Польшчы.

Завадатарам дэманстрацыі стала праўрадавае правая выданне «Gazeta Polska». Дэманстранты выказвалі падтрымку ўраду пад будынкам Канстытуцыйнага суда, які падтрымлівае чарговыя этапы рэформы судовай сістэмы.

Некалькі тысяч дэманстрантаў запатрабавалі, каб, нягледзячы на супраціўленне з боку часткі судзейскага корпусу, а таксама націск з боку Еўрапейскай камісіі і Суда ЕЗ, урад прэм'ера Матэвуша Маравецкага давёў сістэмныя змены судовай улады да канца.

Нагадаем, значная частка польскага грамадства лічаць цяперашнюю судовую рэформу небяспечнай, паколькі яна негатыўна ўплывае на вяршэнства права і палітызуе польскую Фэміду.

эж

Барацьба за польскую Фэміду працягваецца

24.01.2020 16:04
Нягледзячы на дэмакратычны характар польскай дзяржавы, кожная ўлада заўжды імкнецца да пашырэння сваіх паўнамоцтваў і замацавання сваёй кіроўнай пазіцыі.