Віцэ-прэм’ер, міністр навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы Яраслаў Говін (Jarosław Gowin) заявіў аб тым, што дзеля ўтрымання інтэлектуальнага патэнцыялу Польская акадэмія навук (ПАН) патрабуе рэфармавання. Пра гэта палітык заявіў падчас пасяджэння Камісіі Сейму па адукацыі, навукі і моладзі.
Віцэ-прэм’ер, міністр навукі і вышэйшай адукацыі Яраслаў Говін зацікаўлены ў тым, каб прапановы рэфармавання Польскай акадэміі навук паходзілі з яе шэрагаў:
-Мы падрыхтавалі аналіз падыходаў і вопыт вырашэння розных праблемаў у іншых краінах, якія маюць установы падобныя на нацыянальныя акадэміі навук. Варта зазначыць, мы не хочам змушаць да нечага. Паглядзім, у які бок гэтую дыскусію накіруе навуковая супольнасць.
У сваю чаргу намеснік дырэктара Інстытуту літаратурных даследаванняў Польскай акадэміі навук Гжэгош Мажэц (Grzegorz Marzec) заявіў, што ў ПАН ёсць рознагалоссі па пытанні зменаў у яе функцыянаванні.
На сённяшні дзень існуе тры прапановы па рэфармаванні ўстановы: праект Інстытутаў ПАН, праект генеральнага дырэктара і так званы праект «Бэта», узорам якога стаў Інстытут Макса Планка ў Нямеччыне.
IAR/эж