Старшыня выканаўчага камітэту кіроўнай у Польшчы права-кансерватыўнай партыі «Права і справядлівасць» («ПіС») Кшыштаф Сабалеўскі (Krzysztof Sobolewski), заявіў, што падчас суботняга пленуму партыі будзе распачата выбарчая кампанія прэзідэнта Анджэя Дуды.
Кшыштаф Сабалеўскі ўдакладніў, што аснова выбарчага штаба прэзідэнта будзе складацца з тых чальцоў «ПіС», якія добра сябе паказалі падчас трох апошніх выбарчых кампаніяў:
-Калектыў, які працаваў падчас лакальных, парламенцкіх выбараў ды выбараў у Еўрапарламент. На самой справе ў нас другі год запар падцягваецца перманентная выбарчая кампанія. Адпаведна, дадзены перадвыбарчы штаб функцыянуе ўжо два гады.
Падчас заўтрашняга пленуму кіроўнай «Права і справядлівасць» лідара партыі Яраслава Качыньскага і прэм’ера Польшчы Матэвуша Маравецкага.
IAR/эж