Беларуская Служба

У Польшчы сцверджаны першы выпадак захворвання вірусам COVID-19

04.03.2020 10:00
Міністр здароўя Польшчы Лукаш Шумоўскі заклікаў не панікаваць у сувязі з пагрозай каронавірусу.
Лукаш Шумоўскі PAP/Paweł Supernak

Міністр здароўя Польшчы Лукаш Шумоўскі заклікаў не панікаваць у сувязі з пагрозай каронавірусу. У Польшчы сцверджаны першы выпадак захворвання вірусам COVID-19.

Хворы паходзіць з Любускага ваяводства і прыехаў з Германіі. Ён шпіталізаваны ў Зялёнай Гуры, яго стан добры. Міністр адмовіўся паведамляць узрост пацыента.

Лукаш Шумоўскі падкрэсліў, што ў сувязі з паяўленнем у краіне каронавірусу не трэба панікаваць:

- Трэба захоўваць правілы гігіены, мыць рукі. Калі ў нас насмарк, ці мы чхаем, старацца пазбягаць кантакту з іншымі. Трэба захоўваць здаровы розум. Эксперты падкрэсліваюць, што хвароба праходзіць падобна як грып. Памятайма, што гэта не хвароба як SARS, MERS, патэнцыйна Эбола. Гэта зусім іншая катэгорыя інфекцыі. 80% чалавек праходзяць яе лагодна.

Да ўчарашняга дня ў цэлым свеце выяўлена 90 663 выпадкаў каронавірусу, памерлі 3124 чалавекі, каля 50 тысяч вылечаныя. Найбольшая колькасць смяротных выпадкаў здарылася ў Кітаі, Іране, Італіі і Паўднёвай Карэі.

ав