Першыя ў Польшчы плаваючыя фотаэлектрычныя панэлі неўзабаве паявяцца на возеры Лапіна ў гміне Кольбуды, паведамляе партал money.pl. За тэхналогію адказвае кампанія Energa OZE SA. Такія панэлі на вадзе дазваляюць атрымаць нават на 10-15% энергіі больш.
Пілотная праграма прадугледжвае, што панэлі зоймуць каля 0,5 гектара возера, паверхня якога каля 40 гектараў. Гэтая пробная інсталяцыя не з’яўляецца надзвычай магутнай, але, паводле Energa OZE SA, яна будзе служыць тэхнічнаму аналізу і даследчай праграме, дзякуючы якой магчымым будзе тэхналагічнае развіццё.
Гмінныя ўлады разлічваюць, што першыя плаваючыя фотаэлектрычныя панэлі паявяцца ў 2021 годзе. Кольбуды будуць першай у Польшчы гмінай, дзе будзе выкарыстаная такога тыпу тэхналогія. Як інфармуе Energa, галіна шукае новых крыніц зялёнай энергіі.
ав