Беларуская Служба

У Польшчы выяўлена чатыры новыя выпадкі каронавіруса

07.03.2020 09:30
Агулам у Польшчы вірус пацвердзілі ў пяці чалавек.
     -,   ,     .
Аддзяленне інфекцыйных хвароб бальніцы ў Зялёне-Гуры, дзе знаходзіцца пацыент, у якога пацверджана каронавірусная інфекцыя.PAP/Lech Muszyński

Чарговыя выпадкі заражэння каронавіруса выяўленыя ў Польшчы. – Усе пацыенты знаходзяцца пад медыцынскім наглядам, – сказаў міністр аховы здароўя Лукаш Шумоўскі.

Агулам у Польшчы вірус пацвердзілі ў пяці чалавек. Двое пацыентаў, якія вярнуліся з Італіі, знаходзяцца на лячэнні ў Шчэціне, адзін пацыент – ва Уроцлаве, адзін у Aструдзе і адзін у Зялёнай-Гуры.

Кіраўнік Міністэрства здароўя паведаміў, што адзін інфікаваны ехаў на аўтобусе з чалавекам, у якога пацвердзілі першы выпадак каронавіруса ў Польшчы. Два чалавекі вярнуліся з Італіі, адзін з Нямеччыны, адзін верагодна заразіўся ў Вялікабрытаніі.
Людзі заражаныя каронавірусам у маладым і сярэднім узросце.

Эпідэмія пнеўманіі, выкліканая новым тыпам каронавіруса, успыхнула ў снежні ў горадзе Ухань, у цэнтральным Кітаі. Паводле афіцыйных дадзеных, да гэтага часу пацверджана больш за 95 тысяч выпадкаў заражэння і амаль 3300 смерцяў, звязаных з вірусам.

Шматлікія мерапрыемствы па ўсім свеце  адмененыя. Эпідэмія таксама выклікае праблемы з мабільнасцю, многія авіярэйсы адмененыя.

яс