Беларуская Служба

У Польшчы выяўлены тры новыя выпадкі каранавіруса

11.03.2020 09:14
Усяго ў Польшчы налічваецца 25 выпадкаў заражэння каранавірусам.
Dezynfekcja wnętrza autobusu na dworcu PKS Warszawa Zachodnia
Dezynfekcja wnętrza autobusu na dworcu PKS Warszawa ZachodniaPAP/Wojciech Olkuśnik

Пра гэта паведаміла Міністэрства аховы здароўя Польшчы ў сацыяльнай сетцы Twitter.

Вірус быў знойдзены ў маладзёна з Варшавы, у жанчыны з Ланьцута (Łańcut), што ў Падкарпацці, а таксама каранавірус пацвердзіўся ў жанчыны з Любліна. Усяго ў Польшчы налічваецца 27 выпадкаў заражэння каранавірусам.

Дзяржаўны сакратар Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Павел (Paweł Szefernaker) заявіў, што ўсе тэсты на каранавірус праводзяцца ў адпаведнасці з рэкамендацыямі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Ён таксама адзначыў, што санітарныя і медычныя службы ўдзельнічаюць у праверках на межах, які павінны абмежаваць распаўсюджванне кітайскага патагена. Дадатковыя санітарна-эпідэміялагічныя захады ажыццяўляюцца ў тым ліку на ўкраінскім і беларускім адрэзку дзяржаўнай мяжы Польшчы.

IAR/PAP/эж