Танныя крэдыты, больш хуткі падлік стратаў і магчымасць размяркоўваць падатковыя плацяжы – гэта толькі частка ахоўнага пакета для кампаніяў, які рыхтуе польскі ўрад у сувязі з распаўсюджваннем каранавіруса,. Міністр развіцця Ядвіга Эмільевіч (Jadwiga Emilewicz) паведаміла, што на пачатку тыдня будзе прадстаўлены праект спецыяльнага закону «Каронавірус эканоміка».
Сярод перадумоў новага дакументу павінны быць, захады па рэгуляванні дэбіторскай запазычанасці, напрыклад адлічэння на сацыяльнае страхаванне, запэўнівала міністр Ядвіга Эмілевіч:
-Падобны механізмы ўжо сёння мы прапаноўваем для аплаты ўсіх асноўных падаткаў. Прадпрымальнікі могуць разлічваць на перанос або паступовую выплату падаткаў.
Міністр развіцця Польшчы Ядвіга Эмілевіч падкрэсліла, што яе міністэрства правяло перамовы з прадстаўнікамі розных галінаў гаспадаркі, якія ўжо нясуць страты ад наступстваў распаўсюду каронавіруса, напрыклад турызм і транспарт.
У выніку гэтых размоваў, а таксама адмысловай нарады, праведзенай з прадстаўнікамі Банку нацыянальнай гаспадаркі, польскага Фонду развіцця, Агенцтва развіцця прамысловасці, Упраўлення па абароне канкурэнцыі і спажыўцоў, а таксама пасады дзяржаўных закупак, быў створаны пакет рашэнняў, якія будзе ўключаны ў спецыяльны закон.
IAR/эж