Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Мар’юш Блашчак заявіў, што дзякуючы вучэнням Паўночнаатлантычны альянсу DEFENDER-Europe Польшча бяспечная. Кіраўнік абарончага ведамства разам з прэзідэнтам Анджэем Дудам сустрэліся з польскімі і амерыканскімі жаўнерамі ў Цэнтры падрыхтоўкі сухапутных войскаў.
Мінсітр абароны Мар’юш Блашчак падкрэсліў, што вучэнні павышаюць навыкі польскіх салдат і эфектыўна спрыяюць бяспецы Польшчы і ўсяго ўсходняга флангу НАТА:
-Падставай бяспекі нашай краіны з’яўялецца нарошчванне колькасці асабовага складу Польскага войска. Колькасць нашага войска штогод расце. Чарговая падстава бясьпекі Польшчы заключаецца ў інтэрактыўнасці нашых салдатаў, у паляпшэнні іх навыкаў менавіта падчас такіх вучэнняў.
Кіраўнік польскага абарончага ведамства Мар’юш Блашчак падкрэсліў, што DEFENDER-Europe – гэта адныя з найбуйнейшых вайсковых вучэнняў у Еўропе за апошнія 25 гадоў. У іх прымаюць удзел 37 тысяч вайскоўцаў.
IAR/эж