Пра гэта паведаміў Міністр аховы здароўя Польшчы Лукаш Шумоўскі. Як растлумачыў палітык, гэта азначае, што ведамства зможа ўводзіць часовую забарону на перамяшчэнне асоб або забарону гандлю некаторымі прадуктамі. Адпаведнае распараджэнне аб стане эпідэмічнай пагрозы ў Польшчы Міністэрства здароўя выдала ў чацвер, 12 сакавіка:
-Гэта азначае, што ў наступных распараджэннях міністр аховы здароўя можа адмысловым чынам абмежаваць перамяшчэння людзей, можа часова абмежаваць і забараніць гандаль пэўнымі прадуктамі, можа часова абмежаваць функцыянаванне некаторых устаноў і прадпрыемстваў і можа ўвесці забарону арганізацыі мерапрыемстваў і любых сходаў з акрэсленай у распараджэнні колькасцю людзей.
Міністр аховы здароўя Польшчы таксама падзякаваў палякам за добрасумленнае выкананне правілаў каранціну. Ён паведаміў, што толькі 16 з 1200 чалавек, якія па ўсёй Польшчы знаходзяцца на каранціну, парушылі яго правілы.
IAR/эж