Зацікаўленыя асобы маглі пракаментаваць ход чыгуначных маршрутаў у аэрапорт, які атрымае назву «Салідарнасць». Праз Інтэрнэт паступіла 30 тысяч водгукаў. Увесь час ідзе падлік заўваг, якія прыходзяць па звычайнай пошце.
Як кажа старшыня праўлення кампаніі, адказнай за будаўніцтва Цэнтральнага камунікацыйнага порту (ЦКП) Міколай Вільд (Mikołaj Wild), заўвагі будуць дэталёва прааналізаваны:
-Мы будзем ездзіць па Польшчы і пераконваць жыхароў, або разам з імі вызначаць новыя маршруты злучэнняў, магчымыя да зацвярджэння.
З папярэдніх праектаў вынікае, што ў аэрапорт каля мясцовасці Баранава можна будзе дабрацца хуткаснай чыгункай з усіх буйных гарадоў Польшчы. Час падарожжа павінен быць не даўжэйшы за дзве гадзіны.
Паводле падлікаў ураду Польшчы, першы самалёт вылеціць з Цэнтральнага камунікацыйнага порту напрыканцы 2027 года.
IAR/эж