Беларуская Служба

Польшча зачыняе межы – адменены ўсе міжнародныя злучэнні

13.03.2020 20:12
 Усе грамадзяне Польшчы, якія вяртаюцца з-за мяжы, павінны прайсці 14-дзённы каранцін.
Mateusz Morawiecki
Mateusz MorawieckiPAP/Paweł Supernak

Пра надзвычайныя захады эпідэміялагічнай бяспекі паведаміў увечары пятніцы прэм'ер Польшчы Матэвуш Маравецкі падчас супольнай канферэнцыі з міністрам аховы здароўя Лукашам Шумоўскі. Прэмʼер Маравецкі абвясціў увядзення стану эпідэміялагічнай пагрозы:

-Перад абліччам сусветнай эпідэміі або абвешчанай пандэміі самыя важныя словы – бяспека і адказнасць. Мы абавязаныя зрабіць усе магчымыя крокі, каб бяспека здароўя палякаў ўсялякім чынам падтрымлівалася. Дзеля гэтага патрэбна адказнасць. Адказныя дзеянні могуць прывесці да таго, што мы мінімізуем наступствы пандэміі.

Пачынаючы з 15 сакавіка Польшча вяртае памежны кантроль на ўсіх межах, адмяняе ўсе міжнародныя авія ды чыгуначныя злучэнні. Замежнікам (у тым грамадзянам ЕЗ, уладальнікам віз і падарожнікам па бязвізе) будзе забаронены ўезд у Польшчу.

Усе грамадзяне Польшчы, якія вяртаюцца з-за мяжы, павінны прайсці 14-дзённы каранцін. Пачаткова межы зачыняюцца на 10 дзён з магчымасцю падаўжэння гэтага абмежавання да 20 дзён, а пазней нават тэрмінам да 1 месяца.

Уладальнікі польскіх дазволаў на пражыванне (карт побыту) змогуць перасекчы мяжу пасля 15 сакавіка. Яны таксама трапяць пад 14-дзённы каранцін.

PAP/PR24/эж