10 мільёнаў злотых (2 млн 270 тыс. еўра) атрымаюць бенефіцыяры ўрадавай праграмы EtnoPolska 2020. Сродкі пойдуць на рэалізацыю мерапрыемстваў у галіне рэгіянальнай адукацыі і папулярызацыі мясцовай матэрыяльнай і нематэрыяльнай культурнай спадчыны.
Сёлета фінансавую падтрымку атрымаюць аж 300 суб’ектаў, – кажа дырэктар Нацыянальнага культурнага цэнтру Польшчы Рафал Вісьнеўскі (Rafał Wiśniewski):
-Думаю, гэта значаная падтрымка, асабліва для тых установаў, якія дзейнічаюць у мясцовасці з насельніцтвам меншым за 50 тысяч чалавек. Менавіта гэты тып паселішчаў быў у прыярытэце праграмы.
Жаданне скарыстацца падтрымкай праграмы сёлета выказалі 1264 арганізацыі. EtnoPolska уключае ў сябе вельмі шырокі спектр задач, напрыклад, дзеянні, накіраваныя на папулярызацыю яркіх ды знікаючых з'яў народнай культуры. Праграма EtnoPolska можа пакрыць да 95% бюджэту вызначанай задачы. Мінімальная выдзеленая сума фінансавання склала 2,3 тысячы еўра, а максімальная – 21 тысячу еўра.
IAR/эж