Беларуская Служба

З 15 сакавіка польская мяжа перакрытая для іншаземцаў

15.03.2020 14:49
Замежныя грамадзяне не могуць уехаць на тэрыторыю Польшчы, хаця ёсць выключэнні, між іншым, для ўладальнікаў Карты паляка.
Варшаўскі аэрапорт АкэнцеPAP/Marcin Obara

З поўначы 15 сакавіка перакрытыя ўсе межы Польшчы з суседнімі дзяржавамі, адмененыя чыгуначныя і авіяспалучэнні. У дзяржаву могуць уехаць толькі грамадзяне Польшчы, забарона датычыць замежнікаў, хаця ёсць выключэнні.
Польскія грамадзяне пасля перасячэння мяжы павінны прайсці санітарна-эпідэміялагічны кантроль, – гаворыць прэс-сакратар Сілескага каменданта Памежнай варты Катажына Вальчак.

- Пасля перасячэння мяжы кожны грамадзянін нашай дзяржавы будзе зарэгістраваны, абследаваны і накіраваны на абавязковы 14-дзённы хатні каранцін. Выключэнне – асобы, якія пражываюць у Польшчу ў памежнай зоне, але працуюць у суседняй дзяржаве, а таксама кіроўцы аўтобусаў, мікрааўтобусаў. Гэтых асобаў каранцін не датычыць.

Іншаземцы могуць уехаць на тэрыторыю Польшчы, калі іх муж або жонка – грамадзяне Польшчы, у іх ёсць Карта паляка, яны маюць від на жыхарства або права часовага пражывання ў дзяржаве, маюць права працаваць у Польшчы, а таксама атрымалі пасведчанне пра тое, што яны пачынаюць працаваць на тэрыторыі польскай дзяржавы.

ПР/нг