Прэм’ер-міністр Польшчы размаўляў на гэтую тэму са старшынёй Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен. Матэвуш Марвецкі дадаў, што па прычыне пагрозы людзі ў многіх месцах не могуць цяпер працаваць.
- Мы ж зачынілі рэстараны, кавярні, бары, там працуюць людзі. Мы хочам прынамсі часткова кампенсаваць іх фінансавыя страты. Гаспадарка моцна пацерпіць. Гэты вірус жахліва дзейнічае на гаспадарку цэлага свету. Мы бачым, што адбываецца ў Італіі, Іспаніі, Вялікабрытаніі ці ў Германіі, дзе ёсць сур’ёзнае запаволенне.
Прэм’ер Польшчы запэўніў, што ўрад хоча «як мага больш амартызаваць» наступствы, так каб не пацярпела польская гаспадарка.
Маравецкі падкрэсліў, што гэта не будзе лёгка, але «ў гэтай сітуацыі найважнейшыя людзі». «Таму гэтыя сродкі мы таксама будзем выкарыстоўваць для ратавання гаспадаркі, хоць у першую чаргу гэтыя сродкі мы будзем браць з бюджэту дзяржавы», – сцвердзіў прэм’ер.
ав