Старшыня Саюзу польскіх банкаў Кшыштаф Петрашкевіч запэўніў, што банкі, якія працуюць у Польшчы, гатовыя аказаць дапамогу палякам у часе эпідэміялагічнай пагрозы. Банкі дадуць магчымасць адтэрміноўкі пагашэння крэдытаў на тры месяцы. Адпаведна агульны час выплаты крэдытаў будзе даўжэйшым.
Саюз польскіх банкаў таксама запэўнівае, што адтэрміноўка будзе бясплатнай і звязанай з мінімальнымі фармальнасцямі. Такую магчымасць атрымаюць уладальнікі іпатэчных і спажывецкіх крэдытаў, фірмы і прыватныя асобы.
Кшыштаф Петрашкевіч адзначыў, што банкам патрэбны час, каб прыстасаваць сваю сістэму. Гэта толькі першы пакет дапамогі. Чарговыя павінны ўзнікнуць на днях.
У сваю чаргу адзін з камерцыйных банкаў ужо паведаміў пра такую магчымасць. Гэта mBank.
Чакаецца, што банкі будуць таксама спрашчаць доступ да хуткіх кароткатэрміновых крэдытаў для фірмаў.
Ужо ў чацвер прэзідэнт Анджэй Дуда, гаворачы пра праблемы з пагашэннем крэдытаў, абяцаў крокі, якія залагодзяць наступствы фінансавых праблем, выкліканых пандэміяй.
ав