Урадавы антыкрызісны пакет захадаў падзелены на пяць асноўных частак. Яго арыенціровачны кошт складзе каля 212 млрд злотых (50 млрд долараў), грошы пойдуць на падтрымку працадаўцаў і працаўнікоў, якія церпяць страты ў выніку пандэміі каранавіруса. Аб стварэнні законапраектаў абвясцілі на сумеснай канферэнцыі прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі і прэзідэнт Анджэй Дуда.
Прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі заявіў, што першым стаўбом праграмы стане падтрымка працаўнікоў:
-Гэты пакет падзелены на пяць галоўных частак. Першая – гэта абарона працаўнікоў, з мэтай захавання месца працы, паўсюль, дзе гэта толькі магчыма. Гэта пэўная заслона для рынку парцы. Усе разам, салідарна, працаўнік, працадаўца і дзяржава задзейнічаны працэс захавання месцаў працы.
Дзеянне «антыкрызіснага шчыта» разлічаны на пяць абшараў: бяспека работнікаў, фінансаванне бізнесу, ахова здароўя, умацаванне фінансавай сістэмы і дзяржаўная інвестыцыйная праграма.
«Антыкрызісны шчыт» разлічаны на тое, каб абмежаваць наступствы ўплыву эпідэміі каранівруса на эканоміку. Асабліва гэта тычыцца дробных прадпрымальнікаў.
IAR/эж