Беларуская Служба

251 выпадак каранвіруса зафіксаваны ў Польшчы

18.03.2020 15:17
Між тым, у лякарні ў Зялёнай Гуры абвясцілі, што вынікі аналізаў нулявога пацыента ўжо адмоўныя – з'явіўся першы паляк, які перастаў быць носьбітам хваробы.
Namiot epidemiczny na granicy polsko-czeskiej
Namiot epidemiczny na granicy polsko-czeskiejPAP/Grzegorz Momot

Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла аб 8 новых выпадках заражэння каранавірусам. Чатыры з іх зафіксаваныя ў Вармінска-Мазурскім ваяводстве, два – у Сілезскім і яшчэ па адным у Падкарпацкім і Свентакшыскім ваяводствах.

Міністр аховы здароўя Польшчы Лукаш Шумоўскі заявіў што, бліжэйшым часам варта чакаць значнага павелічэння колькасці заражаных:

-Без сумневу, у бліжэйшыя дні варта чакаць яшчэ большага павелічэння колькасці інфікаваных. Аб гэтым сведчаць усе прагнозы і ацэнкі сітуацыі. Усё кажа пра тое, што ў бліжэйшыя тыдзень або два будзе вялікае павелічэнне ліку хворых.

Да гэтага часу ў Польшчы зарэгістраваны 251 выпадак заражэння каранвірусам, у тым ліку 5 лятальных выпадкаў. Між тым, у лякарні ў Зялёнай Гуры абвясцілі, што вынікі аналізаў нулявога пацыента ўжо адмоўныя – з'явіўся першы паляк, які перастаў быць носьбітам хваробы.

IAR/эж