Амбасадар ЗША ў Польшчы Джаржэт Масбахер падзякавала ў сераду ў сацыяльнай сетцы Twitter польскаму боку за вяртання амерыканцаў дадому ў часы зачыненых межаў і адсутнасці нармальнага злучэння, выкліканага пандэміяй каранавіруса.
«Вялікі дзякуй польскаму МЗС і Польскім нацыянальным авіялініям LOT за дапамогу ў вяртанні грамадзянаў ЗША ў Злучаныя Штаты ў гэты цяжкі час. «Палёт дадому» (LotDoDomu) да гэтага часу дапамог больш чым 400 амерыканцам шчасліва вярнуцца на радзіму.»- напісала ў Twitter амбасадар ЗША ў Польшчы Джаржэт Масбахер.
Амерыканскі дыпламат, удакладніла што вяртанне амерыканцаў дадому пры пасярэдніцтве Польшчы працягваецца.
TVP/эж