Беларуская Служба

З 4 мая ў Польшчы адкрыюць гандлёвыя цэнтры

29.04.2020 15:23
Абʼекты адкрываюцца пры адной важнай умове: на 15 квадратных метрах павінен знаходзіцца толькі адзін кліент. 
 4      ,  , ,    ,   - -
З 4 мая ў Польшчы адкрыюць гандлёвыя цэнтры, рэабілітацыйныя ўстановы, бібліятэкі, музеі і галерэі мастацтва, паведаміў на прэс-канферэнцыі прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш МаравецкіPAP/Marcin Obara

З 4 мая ў Польшчы адкрыюць гандлёвыя цэнтры, гасцініцы, рэабілітацыйныя ўстановы, бібліятэкі, музеі і галерэі мастацтва, паведаміў на прэс-канферэнцыі прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі.

Варшава здымае чарговыя абмежаванні, уведзеныя некалькі тыдняў таму ў сувязі з эпідэміяй каранавіруса. Абʼекты адкрываюцца пры адной важнай умове: на 15 квадратных метрах павінен знаходзіцца толькі адзін кліент. У сваю чаргу 6 мая будуць адкрытыя дзіцячыя садкі і яслі. Абмежаванні здымаюцца пры ўмове захавання жорсткіх санітарных нормаў, зазначыў Маравецкі.
Чарговы этап адмены абмежаванняў будзе датычыць адкрыцця кінатэатраў і пунктаў грамадскага харчавання (цяпер яны працуюць толькі ў сістэме «на вынас»).

Міністр аховы здароўя Лукаш Шумоўскі, які прысутнічаў на прэс-канферэнцыі, зазначыў, што актуальна ў Польшчы больш людзей выздараўлівае, чым заражаецца вірусам SARS-CoV-2.

вс