Беларуская Служба

Малгажата Кідава-Блоньска адмовілася ад удзелу ў прэзідэнцкіх выбарах

15.05.2020 11:12
Палітык заявіла, што яе адмова ад удзелу ў прэзідэнцкай гонцы выклікана «нежаданнем станавіцца абузай» для «Грамадзянскай платформы».
Małgorzata Kidawa-Błońska
Małgorzata Kidawa-BłońskaPAP/Radek Pietruszka

Намеснік старшыні Сейму Польшчы, кандыдатка буйнейшай апазіцыйнай партыі «Грамадзянская платформа» Малгажата Кідава-Блоньска заявіла аб тым, што здымае сваю кандыдатуру:

- Я ведаю, што нясу адказнасць за тое, што адбылося. Нізкі рэйтынг падтрымкі маёй кандыдатуры выкліканы тым, што палякі не ведалі, ці буду я ўдзельнічаць у выбарах.

На завяршэння прэсавай канферэнйцыі палітык заявіла, што яе адмова ад удзелу ў прэзідэнцкай гонцы выклікана «нежаданнем станавіцца абузай» для «Грамадзянскай платформы».

Першапачаткова прэзідэнцкія выбары ў Польшчы павінны былі адбыцца 10 траўня, аднак яны былі адкладзены. Новая дата галасавання пакуль не вызначана.

IAR/PAP/эж

10 мая ў Польшчы планавалася правесці выбары прэзідэнта, але галасавання няма

10.05.2020 12:26
Выбары адбудуцца ў іншы тэрмін, верагодней за ўсё, летам.

Выбары прэзідэнта Польшчы адбудуцца летам - паміж 28 чэрвеня і сярэдзінай ліпеня

11.05.2020 13:42
Выбары былі запланаваныя на 10 мая, але не ўдалося іх правесці з-за пандэміі каранавіруснай інфекцыі і складанасцяў у пошуках кампрамісу.