Беларуская Служба

Міністр замежных спраў  Польшчы накіраваўся ў першую замежную камандзіроўку пасля пачатку пандэміі

26.05.2020 18:33
У Празе Яцэк Чапутовіч сустрэнецца з міністрам замежных спраў Чэхіі Томашам Петржычэкам, а ў Будапэшце – з кіраўніком МЗС Вугоршчыны Петэрам Сійярта.
.
Я. Чапутовічfot. Tymon Markowski/MSZ)

Кіраўнік польскай дыпламатыі Яцэк Чапутовіч у сераду 26 траўня накіруецца ў Прагу, а потым у Будапэшт. Гэта першы замежны візіт кіраўніка МЗС з пачатку пандэміі каранавіруса. Кіраўнік польскай дыпламатыі ў Празе сустрэнецца з міністрам замежных спраў Чэхіі Томашам Петржычэкам, а ў Будапэшце – з кіраўніком МЗС Вугоршчыны Петэрам Сійярта.

Апошні візіт Чапутовіча за мяжой адбыўся на пачатку сакавіка, тады польскі міністр наведаў Албанію, Паўночную Македонію і Харватыю. Сваім візітам на Заходнія Балканы Яцэк Чапутовіч падтрымаў памкненні рэгіёна па еўраатлантычнай інтэграцыі.

Пачынаючы з сярэдзіны сакавіка, усе перамовы і кансультацыі на ўзроўні міністра і намеснікаў міністра замежных спраў праводзіліся пры дапамозе відэаканферэнцыі або тэлефоннай сувязі.

TVP/эж