Пратэст зладзіла арганізацыя «Аб'яднаныя супраць расізму», удзельнікі якога 6 чэрвеня пад амбасадай ЗША ў Польшчы скандавалі «скончым з расізмам і гвалтам» і трымалі плакаты з надпісамі «Чорныя жыцці маюць значэнне», «няма свабоды, пакуль мы не станем роўнымі»і«расізм павінен спыніцца зараз».
Пратэст у Варшаве быў мірны, паліцыя не паведамляла пра інцыдэнты.
Нагадаем, хвалю пратэстаў і беспарадкаў у ЗША, якія потым перакінуліся і на ўвесь свет, выклікала смерць пасля затрымання афраамерыканца Джорда Флойда. Трагедыя адбылася 25 траўня.
На відэа, апублікаваным пасля яго смерці, бачна, як паліцэйскі каленам прыціскае шыю Флойда, калі той неаднаразова маліў аб паветры, кажучы, што не можа дыхаць.
PAP/эж