Школы не будуць праводзіць вусныя экзамены з-за санітарнай бяспекі. Вусныя іспыты будуць здаваць толькі выпускнікі, якім гэта будзе неабходна пры паступленні ў замежны ВНУ, – тлумачыць дырэктар Цэнтральнай экзаменацыйнай камісіі Польшчы Марцін Смолік:
-Па ўсёй Польшчы з такой просьбай да нас звярнулася 327 чалавек. Перад усім гаворка ідзе пра вусны экзамен па англійскай мове. Яго хочуць здаць больш за 280 выпускнікоў.
Сёлета на атэстатах сталасці («Матура»), выдадзеных у Польшчы будзе зазначана, што вуснага іспыту не было. «Матура» распачнецца ўжо заўтра – у панядзелак, 8 чэрвеня. Сёлета экзамены на атэстат сталасці здаюць 272 тысячы выпускнікоў польскіх школаў і тэхнікумаў.
PAP/эж