Беларуская Служба

Сілезія застаецца эпіцэнтрам каранавіруса ў Польшчы

07.06.2020 14:09
Агулам, станам на 7 чэрвеня ў Польшчы было выяўлена 26249 чалавек заражаных Sars-Cov-2, з якіх 1155 памерлі.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjne PAP/EPA/Red

Лабараторныя аналізы пацвердзілі каранавірус у яшчэ 263 чалавек, у тым ліку ў 217 працаўнікоў сілезскай шахты «Зофіюўка», паведамляе Міністэрства аховы здароўя Польшчы.

Агулам, станам на 7 чэрвеня ў Польшчы было выяўлена 26249 чалавек заражаных Sars-Cov-2, з якіх 1155 памерлі.

Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла, што санітарна-эпідэміялагічным наглядам ахоплена 20079 чалавек, а на каранціне знаходзіцца 82759 чалавек.

PAP/эж