Беларуская Служба

У Польшчы пачаліся экзамены на атэстат сталасці

08.06.2020 08:57
Сёлета да экзаменаў сталасці прыступіла 272 тыс. вучняў.
      -. 8  2020
Экзамены на атэстат сталасці ў горадзе Гожаў-Вялікапольскі. 8 чэрвеня 2020 годаPAP/Lech Muszyński

Сёння ў Польшчы пачаліся экзамены на атэстат сталасці. Першым прадметам, які здаюць вучні, з'яўляецца польская мова. Экзамен мае пісьмовую форму.

З-за эпідэміялагічнай сітуацыі школы павінны выконваць адпаведныя нормы падчас экзаменаў. Для прыкладу, на іспыты могуць прыходзіць толькі здаровыя вучні, забараняецца знаходзіцца ў школе староннім асобам, а паміж выпускнікамі з кожнага боку павінна быць адлегласць у 1,5 метра. Забараняецца таксама прыносіць з сабой у школу кнігі, тэлефоны і рознага роду талісманы, напрыклад, плюшавыя цацкі.

У аўдыторыю, дзе адбываецца экзамен, неабходна ўвайсці ў масцы – яе можна зняць пасля заняцця месца.

Сёлета да экзаменаў сталасці прыступіла 272 тыс. вучняў. Яны здаюць польскую мову, матэматыку, замежную мову і адзін прадмет на выбар.

вс