Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У інфекцыйных шпіталях у Польшчы ёсць амаль 4200 ложак для пацыентаў з Covid-19

16.06.2020 14:47
Гэта больш за палову месцаў, падрыхтаваных на пачатку эпідэміі.
.
.PAP/EPA/GEORGI LICOVSKI

Віцэ-міністр здароўя Вальдэмар Краска падчас паседжання сенацкай камісіі па ахове здароўя паінфармаваў, што на пачатку эпідэміі ваяводы па рэкамендацыі міністра аховы здароўя паклікалі 22 інфекцыйныя шпіталі, у якіх было больш за 7600 месцаў. З 1 чэрвеня частка ложкаў прызначаная для іншых пацыентаў. Міністр сказаў, што, паводле эпідэміёлагаў, восенню можа прыйсці другая хваля каранавірусу, якая супадзе з сезонным ростам захворвання грыпам:

-Першыя сімптомы – кашаль і тэмпература – падобныя. Вельмі цяжка будзе адрозніць грып ад каранавіруса. Таму мы хочам, каб асабліва ўчастковыя лекары і прыёмныя пакоі мелі магчымасці дыягностыкі. Перад намі сур’ёзны выклік.

Сёння раніцай Міністэрства аховы здароўя паінфармавала пра 407 новыя выпадкі заражэння каранаравірусам і 16 смяротных зыходаў. У суме ў Польшчы дыягназ Covid-19 пастаўлены 30 195 хворым, памерлі 1272 чалавекі, а 14 654 выздаравелі.

ав